Міжнародная акцыя "Ноч музеяў" у залескай сядзібе М.К. Агінскага

ДГКУ «Музей-сядзіба М.К. Агінскага» далучаецца да Міжнароднай акцыі «Ноч музеяў» 18 мая традыцыйна ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень музеяў. Кожны год музей-сядзіба рыхтуе для сваіх наведвальнікаў цікавыя праграмы і канцэрты. У гэтым годзе таксама запланавана шэраг мэрапрыемстваў:                         

18 мая 2017 г.

18.00. Аглядная экскурсія па музею і парку сядзібы 19.00. Экскурсія па музею з праглядам кінафільма “Рана ў сэрцы” 20.00. Кінапрагляд оперы “Невядомы партрэт” з 18.00 да 21.00 уваход у музей будзе бясплатны.

20 мая 2017 г. Ноч музеяў “ВЕЧАРЫНА Ў МІХАЛА”

18.00 – урачыстае адкрыццё. - Прэзентацыя “Самыя вядомыя і самыя незвычайныя музеі свету”. - Канцэрт “Вечар рамансаў” (ДУК “Гродзенская абласная філармонія”. - Квэст-гульня па парку сядзібы - Кіналекторый “Постаці з Агінскім”. - Інтэрактыўная экскурсія “Ажыўшая экспазіцыя”. - Спяваем і танцуем разам (сумеснае выкананне вядомых вакальных твораў у аранжарэі кампазітара). Кошт квітка на Ноч музеяў “Вечарына ў Міхала” – 5 руб.